На Валааме, дзе нядаўна былі Лукашэнка з Пуціным, павесілі фрэску, як расійскі вайсковец з Z перавязвае параненага ўкраінскага салдата
«У гэтым храме памінаюць расійскіх салдат усіх часоў, і, вядома, у іх ліку ўдзельнікі спецыяльнай ваеннай аперацыі».
У царкве Смаленскай іконы Божай Маці на тэрыторыі Смаленскага скіта Валаамского манастыра з'явілася прысвечаная вайне фрэска. На ёй расійскі вайсковец з літарай Z на рукаве перавязвае галаву ваеннаму УСУ, звяртае ўвагу «Агентство».
Фрэску паказалі ў сюжэце тэлеканала «Расія 1». «У гэтым храме памінаюць расійскіх салдат усіх часоў, і, вядома, у іх ліку ўдзельнікі спецыяльнай ваеннай аперацыі», — сказалі ў сюжэце.
«Ёсць нават фрэска, на якой наш воін перад абліччам Спаса Нерукатворнага перавязвае раны салдату УСУ. Праваслаўная царква, як і стагоддзе таму, духоўна падтрымлівае войска Расіі», — паведаміў расійскі дзяржаўны канал.
Фрэска з'явілася на тэрыторыі Смаленскага скіта не пазней за жнівень 2023 года, сведчыць публікацыя ваеннага аддзела Маскоўскага патрыярхату. Аднак тады на гэты факт не звярнулі вялікай увагі.
На фрэсцы на руцэ расійскага вайскоўца намаляваная літара Z у колерах георгіеўскай стужкі, на руцэ вайскоўца УСУ — павязка са сцягам Украіны.
Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы патрыярх Кірыл неаднаразова апраўдваў уварванне Расіі ва Украіну. Пасля абвяшчэння мабілізацыі ён фактычна паабяцаў адкупленне грахоў тым, хто пайшоў ваяваць. У 2023 годзе патрыярх заявіў, што вайной ва Украіне Расія адстойвае духоўныя каштоўнасці, а таксама заклікаў праваслаўных расейцаў дапамагаць вайскоўцам. У сакавіку 2024 года РПЦ на сусветным рускім народным саборы пад старшынствам Патрыярха Кірыла назвала вайну з Украінай свяшчэннай.
Чытайце таксама:
Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка
Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся