У Сочы 12 гадзін тушылі пажар на нафтабазе пасля атакі дронаў
У ноч з 2 на 3 жніўня беспілотнікі атакавалі нафтабазу «Раснафта-Кубаньнафтапрадукт» у Адлерскім раёне Сочы. Пажар тушылі палову дня.
Мэр Сочы Аляксей Прашунін адсправаздачыўся, што «пажар цыстэрны з палівам патушаны». Па яго словах, у ліквідацыі НС удзельнічалі 90 ратавальнікаў. На тушэнне спатрэбілася 12 гадзін.
Нафтабаза знаходзіцца недалёка ад аэрапорта Сочы, той закрываўся на некалькі гадзін.