Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ
На фота і відэа бачна, як пасажырскі транспарт літаральна завіс над вялізнай ямінай.
У сталіцы Татарстана Казані моцныя дажджы з градам затапілі некаторыя вуліцы. На адной з іх абваліўся асфальт проста ў той момант, як па ім праязджаў тралейбус маркі МАЗ.
Спачатку зямля абрынулася толькі пад задняй часткай транспартнага сродка, пасля правал павялічыўся. МАЗ літаральна павіс над гіганцкай ямінай. Пасажыры паспелі выбрацца, пацярпелых няма.