БЕЛ Ł РУС

Пажар на станцыі і спыненне цягнікоў — у Расіі кажуць пра масіраваную атаку БПЛА

4.08.2025 / 7:7

Nashaniva.com

У Расіі заявілі нібыта пра атаку «на транспартна-энергетычныя аб’екты» Валгаградскай вобласці, у прыватнасці, паводле даных паблікаў, у горадзе Фралова гарыць чыгуначная станцыя.

Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў заявіў, што ў ноч супраць панядзелка Валгаградская вобласць РФ нібыта падверглася атацы беспілотнікаў «на транспартна-энергетычныя аб’екты».

Паводле яго слоў, у Фралоўскім раёне абмежаваны рух цягнікоў.

Разам з тым, паблікі паведамлялі, што чыгуначная станцыя ў Фралове Валгаградскай вобласці гарыць нібыта пасля атакі беспілотнікаў.

Расійская чыгунка таксама паведаміла пра спыненне цягнікоў у горадзе Фралова.

Таксама паведамляецца пра закрыццё аэрапортаў Валгаграда і Тамбова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула