17-гадовага на Audi спынілі стральбой з табельнай зброі
Уначы паблізу зоны адпачынку «Клецкая сажалка» ўвагу экіпажа ДАІ прыцягнула Audi. Кіроўцу падалі сігнал аб спыненні, які ён праігнараваў. Пачаўся пераслед, паведамляе «Міліцыя Міншчыны».
Парушальнік павялічыў хуткасць, выязджаў на сустрэчную паласу. На неаднаразовыя законныя патрабаванні супрацоўнікаў не рэагаваў. Для спынення аўтамабіля выкарысталі табельную зброю.
Гэта спыніла кіроўцу. Ім аказаўся бяспраўнік — 17-гадовы жыхар Ляхавіцкага раёна.
На маладога чалавека складзена шэсць адміністрацыйных матэрыялаў, якія перададзены ў камісію па справах непаўналетніх. Транспартны сродак дастаўлены на ахоўваемую стаянку.