БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Польшчай у чарзе больш за 2000 аўто

4.08.2025 / 10:43

Nashaniva.com

Выезду ў Польшчу чакаюць таксама 54 аўтобусы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Tochka.by

Па даных Дзяржпагранкамітэта, 4 жніўня ў электроннай чарзе на выезд у Польшчу — праз адзіны на гэтым кірунку адкрыты пасажырскі пункт пропуску «Брэст» — стаіць 2050 легкавых аўто. Такая інфармацыя даецца па стане на 10 гадзін. На Польшчу чакаюць таксама 54 аўтобусы.

На выезд у Літву чэргі істотна меншыя. У «Каменным Логу» чакае 30 аўто і 11 аўтобусаў, у «Беняконях» — 30 аўто.

На латвійскім кірунку чэргаў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула