У Ждановічах трохгадовае дзіця выпала з акна
Няшчасны выпадак адбыўся 2 жніўня каля 17:00, паведамляе СК.
3-гадовае дзіця, знаходзячыся ў кватэры, залез на падваконнік і, абапершыся на маскітную сетку адкрытага акна, выпаў на вуліцу.
Маці дзіцяці патлумачыла, што ў той момант займалася хатнімі справамі і мыла вокны.
Дзіця атрымала сур’ёзныя пашкоджанні і дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне «РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі».