СБУ: Украінскія беспілотнікі знішчылі ў Крыме самалёт Су‑30СМ
Украінскія беспілотнікі пашкодзілі пяць расійскіх знішчальнікаў на аэрадроме Сакі, адзін самалёт знішчаны цалкам.
Гэтай ноччу беспілотнікі СБУ наведаліся на вайсковы аэрадром «Сакі» ва часова акупаваным Крыме. Ён з’яўляецца ключавой авіябазай Расіі для аперацый у Чорным моры.
У выніку ўдару па тэрыторыі аэрадрома быў пашкоджаны састаў авіяцыйнага ўзбраення. Цалкам знішчаны самалёт Су‑30СМ, яшчэ адзін — пашкоджаны. Таксама пашкоджаны тры самалёты Су‑24, сцвярджае Служба бяспекі Украіны.
Відэа— ці фотапацвярджэнняў гэтага пакуль не апублікавалі.
Адзін самалёт Су‑30СМ можа каштаваць у сярэднім ад 35 да 50 млн даляраў.