БЕЛ Ł РУС

Мінчук скінуў кашпо з кветкамі з моста. Хацеў прыцягнуць увагу сябра

4.08.2025 / 14:6

Nashaniva.com

У Цэнтральнае РУУС паступіла некалькі паведамленняў пра тое, што ноччу невядомыя на праспекце Пераможцаў скінулі дэкаратыўныя кашпо з кветкамі з моста на праезную частку.

Неўзабаве міліцыя затрымалі 20-гадовага кухара сталічнага рэстарана, паведамляе мінская міліцыя.

Затрыманы са сваім таварышам напярэдадні адпачывалі ў бары, дзе выпівалі. Маладыя людзі вярталіся дадому і, праходзячы па мосце, адзін з хлопцаў пачаў скідваць кашпо з кветкамі на праезную частку. Сябар, які здымаў усё, што адбываецца, на відэа, прасіў спыніцца, аднак апошні яго не паслухаў.

Свае паводзіны затрыманы патлумачыў тым, што быў п’яны і такім чынам хацеў прыцягнуць да сябе ўвагу таварыша.

Завезена крымінальная справа за хуліганства. Фігурант таксама павінен будзе кампенсаваць нанесеную шкоду 2000 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула