БЕЛ Ł РУС

Выканаўцы тэракту ў «Крокус Сіці Холе» прызналі віну

4.08.2025 / 15:23

Nashaniva.com

Пасля зачытанага пракурорам абвінаваўчага заключэння трое з чатырох выканаўцаў тэракту ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у расійскім Падмаскоўі цалкам прызналі віну, яшчэ адзін — часткова, паведамляе РБК.

Сёння 2-гі Заходні акруговы вайсковы суд у выязным фармаце ў будынку Масгарсуда прыступіў да разгляду справы па сутнасці. Неўзабаве пасля пачатку пасяджэння працэс быў закрыты для публікі па хадайніцтве пракурора. Пракурор указаў, што існуе рэальная пагроза для ўдзельнікаў працэсу, якая робіць разгляд справы ў адкрытым рэжыме немагчымым.

На лаве падсудных знаходзяцца 19 фігурантаў. Непасрэднымі выканаўцамі тэракту следства лічыць грамадзян Таджыкістана Шамсідзіна Фарыдуні, Далерджона Мірзоева, Мухамадсабіра Файзава і Саідкрамі Рачабалізода. Апошні пасля абвінаваўчага заключэння заявіў, што прызнае віну часткова — у ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі, але не пагадзіўся з абвінавачваннем у здзяйсненні тэракту.

У сакавіку 2024 года чацвёра баевікоў, дзейнічаючы ў складзе структурнага падраздзялення ІД «Вілаят Харасан», арганізавалі і здзейснілі тэрарыстычную атаку ў канцэртнай зале ў Краснагорску. Узброеныя аўтаматамі Калашнікава і нажамі, яны расстрэльвалі наведвальнікаў і ўчынілі падпал, пасля чаго спрабавалі схавацца, але былі затрыманыя ў Бранскай вобласці, як сцвярджаецца, пры спробе перасекчы мяжу з Украінай. У выніку тэракту загінулі 149 чалавек.

З матэрыялаў справы вынікае, што напад быў спынены з-за тэхнічных праблем са зброяй — у баевікоў заклініла два аўтаматы, яшчэ адзін пазней быў выкінуты па дарозе ў бок мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула