БЕЛ Ł РУС

З-за грашовага крызісу Іран збіраецца прыбраць са сваёй валюты чатыры нулі

4.08.2025 / 15:27

Nashaniva.com

Камітэт па эканоміцы парламента Ірана зацвердзіў законапраект аб дэнамінацыі рыяла: назва застанецца без змен, але адзінка новай іранскай валюты будзе адпавядаць цяперашнім 10 000 рыялаў, піша Bild.

Такі план абмяркоўвалі яшчэ ў 2019 годзе, аднак камітэт раптоўна зацвердзіў гэты фінансавы трук толькі ўчора. Пра гэта паведаміў старшыня эканамічнага камітэта Шамседзін Хасейні.

Законапраект пакуль толькі зацверджаны камітэтам, але цяпер ён яшчэ павінен прайсці галасаванне ў парламенце і атрымаць адабрэнне Рады вартавых Канстытуцыі. Калі менавіта гэта адбудзецца — пакуль невядома.

Яшчэ ўчора на чорным рынку курс рыяла складаў каля 920 000 за адзін долар ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула