БЕЛ Ł РУС

Беларусь рэзка павялічыла імпарт расійскіх сыроў

4.08.2025 / 16:46

Nashaniva.com

За першае паўгоддзе 2025 года Беларусь увайшла ў тройку найбуйнейшых імпарцёраў сыроў з Расіі — разам з Казахстанам. Паводле звестак расійскага «Аграэкспарта», пастаўкі ў Беларусь выраслі на 39% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у той час як у Казахстан — на 15 %. У топ-5 імпарцёраў таксама ўвайшлі Узбекістан, Кыргызстан і Азербайджан, піша Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

Усяго за шэсць месяцаў Расія экспартавала сыроў і тварагу на $70 мільёнаў — на 20% больш, чым летась. У вагавым эквіваленце гэта каля 14 тысяч тон.

Асноўнымі драйверамі росту сталі маладыя сыры, продаж якіх вырас на 33% (да $33 мільёнаў), а таксама плаўленыя сыры, чыя доля ў экспарце павялічылася на 16%, да $25 мільёнаў.

Экспартны патэнцыял расійскіх сыроў, паводле прагнозаў, можа дасягнуць $180 мільёнаў да 2030 года.

Унутры самой Расіі вытворчасць сыроў таксама расце: з 800 тысяч тон у 2020 годзе да больш за 1 мільёна тон у 2024-м. За студзень — май 2025 года выраблена ўжо 416 тысяч тон сырнай прадукцыі, з якіх 342 тысяч тон — гэта непасрэдна сыры.

Чытайце таксама:

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы

Сыраварня ў Копысі, якую ўчора інспектаваў Лукашэнка, належыць Сяргею Цяцерыну. Але, відаць, не надта яго радуе 

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА

Лукашэнка звярнуў увагу на коз

Каментары да артыкула