БЕЛ Ł РУС

Інфармацыя пра візіт Эрдагана ва Украіну аказалася качкай

5.08.2025 / 7:35

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у найбліжэйшыя дні прыбудзе ў Кіеў на запрашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, напісала Turkiye Gazetesi са спасылкай на ўкраінскага пасла ў Анкары Нарымана Джэляла.

Фота: Turkish Presidency/Murat Cetinmuhurdar / Handout/Anadolu via Getty Images

«Пасол Украіны ў Анкары Нарыман Джэлял абвясціў, што прэзідэнт Эрдаган неўзабаве наведае Кіеў, і адной з найважнейшых тэм перамоў будзе ратыфікацыя пагаднення аб свабодным гандлі», — гаворыцца ў публікацыі.

Пазней стала вядома, што гэта непраўдзівая інфармацыя. Яе абверг сам пасол Джэлял.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула