БЕЛ Ł РУС

СК кажа, што ідэнтыфікаваў яшчэ 207 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой

5.08.2025 / 10:45

Nashaniva.com

На іх завялі крымінальныя справы.

СК кажа, што ідэнтыфікаваў яшчэ 207 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой. Гэта актывісты з Польшчы, ЗША, Літвы, Канады і Брытаніі. Іх хочуць пакараць завочна за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4).

«У ходзе расследавання крымінальнай справы вызначаныя аб’екты маёмасці фігурантаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Вынесены пастановы аб правядзенні ператрусаў і накладанні арышту на маёмасць. Разглядаецца пытанне пра прымяненне механізму спецпрадстаўніцтва», — паведамляе СК

«Усе ўстаноўленыя ўдзельнікі вулічных акцый прызнаны падазраванымі ў межах крымінальнай справы за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следчы камітэт сумесна з зацікаўленымі органамі працягне працу па ідэнтыфікацыі асоб, удзельнічаючых у падобных акцыях, і кожны панясе ўстаноўленую законам адказнасць. Расследаванне працягваецца», — зазначае СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула