БЕЛ Ł РУС

У Брагінскім раёне сілавікі застрэлілі сабаку, які напаў на сваю гаспадыню

5.08.2025 / 11:41

Nashaniva.com

Міліцыя сцвярджае, што ў сабакі былі ўсе прыкметы шаленства.

Скрыншот відэа сілавікоў

Увечары 4 жніўня ў вёсцы Галкі Брагінскага раёна сабака напаў на сваю 81-гадовую гаспадыню. Як расказаў сын жанчыны, сабака атакаваў пенсіянерку, калі тая выйшла на двор. Сабака пакусаў жанчыне рукі і ногі, пенсіянерка паспела забегчы назад у дом.

Сабака працягваў паводзіць сябе агрэсіўна, таму гаспадары выклікалі міліцыю. Сілавікі сцвярджаюць, што ў сабакі былі ўсе прыкметы шаленства: пена з пашчы, неспакойныя і агрэсіўныя паводзіны, аблезлая поўсць.

У выніку міліцыянеры застрэлілі жывёлу з табельнай зброі. Пенсіянерка атрымала медыцынскую дапамогу і вярнулася дадому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула