У мінскім метро папярэдзілі пра перабоі ў аплаце праезду карткамі
Мінскі метрапалітэн папярэдзіў пра магчымыя праблемы пры аплаце праезду бескантактнымі банкаўскімі картамі.
Фота ілюстрацыйнае
«Магчымыя перабоі ў аплаце праезду ў метро бескантактнымі банкаўскімі картамі. Банкаўскімі спецыялістамі вядуцца адпаведныя тэхнічныя работы», — паведамляе прэс-служба Мінскага метрапалітэна.
Чытайце таксама:
У Мінску не будуць зносіць некаторыя дамы з-за будаўніцтва трэцяй лініі метро