«Нёман» прайграў фарэрскаму «Клаксвіку» ў першым матчы трэцяга раўнду Лігі канферэнцый
Гродзенскі «Нёман» прайграў у першым паядынку трэцяга раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый «Клаксвіку» з лікам 0:2.
Скрыншот відэа Беларусь-5
Матч прайшоў на Фарэрах 5 жніўня.
Гульня ў адказ — 14 жніўня ў Венгрыі.
Пераможца паядынку згуляе ў плэй-оф кваліфікацыі з іспанскім «Рая Вальекана».
«Нёман» застаўся апошнім беларускім клубам у еўракубках. Брэсцкае «Дынама», жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і мінскае «Дынама» вылецелі на папярэдніх этапах.