Пашынян наведае ЗША, дзе сустрэнецца з Трампам і Аліевым
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян 7—8 жніўня наведае Злучаныя Штаты Амерыкі. Пра гэта прэс-сакратар прэм’ера Назелі Багдасаран паведаміла ў сацсетцы.
Нікол Пашынян. Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
У Вашынгтоне прэм’ер-міністр Арменіі правядзе двухбаковую сустрэчу з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам з мэтай паглыблення стратэгічнага партнёрства Арменія — ЗША, піша News.am.
Таксама запланаваная трохбаковая сустрэча з удзелам Пашыняна, Трампа і прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, «накіраваная на прасоўванне міру, дабрабыту і эканамічнага супрацоўніцтва ў рэгіёне».