БЕЛ Ł РУС

На польскай мяжы на выезд з Беларусі стаяць больш за 2300 машын

6.08.2025 / 8:11

Nashaniva.com

Па стане на 08:00 на пераходзе «Брэст» на польскай мяжы на выезд з Беларусі стаяць 2320 легкавых машын, паведамляе Памежны камітэт.

Фота: Tochka.by

Учора ў гэты час было 2255 машын, у панядзелак — 2050.

У чэрвені на пераходзе было больш за 2000 легкавых машын, толькі ў ліпені чарга стала змяншацца і нават падала да 120. Але апошнія два тыдні назіраецца істотны рост.

На пераходзе «Брэст» сёння стаяць 42 аўтобусы. 

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» стаяць 40 легкавых аўтамабіляў і 11 аўтобусаў, у «Беняконях» — чэргаў няма. На латвійскай мяжы чэргаў няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула