БЕЛ Ł РУС

У Мінску з аўкцыёну прадаюць кватэру плыўчыхі Аляксандры Гераcімені

6.08.2025 / 10:3

Nashaniva.com

У Мінску на таргі выстаўлены чатырохпакаёвая кватэра і парковачнае месца. Аб’явы з’явіліся на сайце «Белюразабеспячэнне» піша «Люстэрка».

Фота з фэйсбука Аляксандры Герасімені

Чатырохпакаёвая кватэра размешчана на вуліцы Філімонава. Яе агульная плошча — 120,5 квадратнага метра. Сярод складанасцяў — арышт следчых органаў. У кватэры зарэгістраваны тры чалавекі, у тым ліку адзін непаўналетні. Даўжніком указана Герасіменя Аляксандра Віктараўна — поўная цёзка беларускай спартсменкі. Яна ж указана ў аб’яве аб продажы машынамесца побач з домам, у якім прадаецца кватэра.

Таргі прызначаны на 19 жніўня.

e-auction.by

Раней паведамлялася, што ў вядомай плыўчыхі Аляксандры Герасімені і яе ўжо былога мужа Яўгена Цуркіна ёсць чатырохпакаёвая кватэра ў сталіцы на вуліцы Філімонава.

У снежні 2022 года Мінскі гарадскі суд агучыў прысуд трохразовай медалістцы Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені і спартыўнаму функцыянеру Аляксандру Апейкіну. Іх прызналі вінаватымі па ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін атрымалі па 12 гадоў калоніі. Гэта максімальны тэрмін па гэтым артыкуле.

e-auction.by

Акрамя таго, у Аляксандры Герасімені канфіскавана маёмасць: больш за 48 тысяч даляраў на рахунках, машына Land Rover, мабільныя тэлефоны, кватэра, машынамесца, халадзільнік, гукавая сістэма і г.д. Усё гэта пайшло ў залік пагашэння грамадзянскага іску.

У канцы снежня 2022 года спартсменка распавяла «Нашай Ніве», што «арыштаваная кватэра не ў маёй уласнасці, як і гараж і ўсё, што ўнутры кватэры і гаража». «Гэта кватэра майго блізкага сваяка, і там прапісана, акрамя мяне і мужа, дачка, таму я не ведаю, як яны могуць яе забраць. Але ў нашай краіне няма ніякіх законаў», — адзначала Аляксандра Герасіменя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула