БЕЛ Ł РУС

Сырскі: Расія кожны месяц павялічвае групоўку на фронце на дзевяць тысяч чалавек

6.08.2025 / 11:35

Nashaniva.com

Нягледзячы на страты Расія, паводле даных Украіны, здольная кожны месяц нарошчваць свае сілы на фронце.

Абмен палоннымі ў Беларусі. Фота: Russian Defense Ministry/Anadolu via Getty Images

«Праціўнік штомесяц павялічвае сваю групоўку на 9 000 чалавек», — напісаў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі ў Facebook.

Паводле слоў Сырскага, расійскае камандаванне хоча сфармаваць дзесяць дадатковых дывізій да канца года.

«Таму ў нас няма іншага выбару, акрамя як працягваць мабілізацыйныя мерапрыемствы, паляпшаць баявую падрыхтоўку і ўмацоўваць кампанент беспілотнікаў у нашых узброеных сілах», — заявіў генерал.

Страты Расіі ў ліпені склалі больш за 33 000 забітых і параненых, сцвярджае Сырскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула