БЕЛ Ł РУС

У Босніі і Герцагавіны спынілі паўнамоцтвы Додзіка

6.08.2025 / 13:7

Nashaniva.com

У Рэспубліцы Сербскай будуць прызначаныя пазачарговыя выбары.

Міларад Додзік. Фота: БелТА

ЦВК Босніі і Герцагавіны спыніў паўнамоцтвы прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Міларада Додзіка. Пра гэта паведамляецца на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны.

На працягу двух дзён рашэнне можа быць абскарджана. Пасля яго ўступлення ў сілу ў Рэспубліцы Сербскай будуць прызначаныя пазачарговыя выбары, паведамляе «Настоящее время».

У лютым 2025 года Міларад Додзік быў прысуджаны судом Босніі і Герцагавіны да аднаго года пазбаўлення волі па справе аб ігнараванні рашэнняў прадстаўніка ААН. Палітыка абвінавачвалі ў тым, што ў 2023 годзе ён падпісаў законы, якія прыпынялі дзеянне рашэнняў Канстытуцыйнага суда Босніі і Герцагавіны і Высокага прадстаўніка ААН па Босніі і Герцагавіне Крысціяна Шміта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула