Пад Віцебскам будаўнікі выпадкова знайшлі бівень маманта ФОТАФАКТ
Падчас дарожных работ каля Віцебска будаўнікі знайшлі ўнікальную знаходку — добра захаваны бівень маманта. Дзякуючы пільнасці і асцярожнасці рабочых артэфакт удалося выкапаць без пашкоджанняў, піша тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАНБ.
Паведамляецца, што знойдзены бівень стане экспанатам новага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
Чытайце таксама:
Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта
Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта