БЕЛ Ł РУС

На трасе Гродна — Мінск перакулілася фура, перакрыты дзве паласы

7.08.2025 / 9:36

Nashaniva.com

На трасе М6 перад развязкай на Гродзенскі аэрапорт адбылося сур’ёзнае ДТЗ — фура ўрэзалася ў трактар, і ў выніку сутыкнення перакулілася на бок, паведамляе Newgrodno.by.

Фота: Newgrodno.by

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Прычыны аварыі высвятляюцца.

Рух у раёне аварыі ўскладнены, перакрыты дзве паласы. Адзін з вадзіцеляў быў дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула