У Столінскім раёне двое дзяцей атрымалі цяжкія траўмы, катаючыся на электрасамакатах
Пра сур'ёзнае траўмаванне падлеткаў на Століншчыне паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Фота ілюстрацыйнае
У першым выпадку хлопчык 2014 года нараджэння трапіў у выбоіну на дарозе і ўпаў. Ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, якая была прызнаная цяжкай.
У другім выпадку падлетак 2012 года нараджэння з Давыд-Гарадка сутыкнуўся з раварыстам, які ехаў насустрач. Пасля сутыкнення ён таксама ўпаў з самаката і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, якая расцэньваецца як цяжкае цялеснае пашкоджанне.
Эксперты заклікаюць карыстацца ахоўнай амуніцыяй — шлемамі, налакотнікамі і накаленнікамі, каб знізіць рызыку сур'ёзных траўмаў.