БЕЛ Ł РУС

«Азіяцкія Гаваі». Чым пляжны адпачынак на востраве ў Кітаі падабаецца беларусам

13.08.2025 / 9:0

Nashaniva.com

«Белавія», якая ўжо лятае з Мінска да кітайскага горада Урумчы, з кастрычніка адкрые новы турыстычны кірунак — на востраў Хайнань. Тураператары прадказваюць вялікі попыт на квіткі і рыхтуюць праграмы на далёкі курорт. Што пра яго расказваюць падарожнікі і турагенты?

Кітайскі востраў Хайнань. Фота: travel.yandex.ru

Замест дзвюх перасадак — прамы рэйс з Мінска

«Час у дарозе ад [плошчы] Арджанікідзе ў Магілёве да вострава Хайнань заняў роўна 36 гадзін», — распавядае у тыктоку Сяргей, адзін з беларускіх турыстаў. 

На «азіяцкія Гаваі», як часам называюць Хайнань, мужчына паехаў у ліпені разам з жонкай — у вясельнае падарожжа. Мяркуючы па блогу Сяргея, вандроўка ім вельмі спадабалася. Але ляцець на востраў ім давялося праз Маскву і з дадатковай перасадкай ужо ў Кітаі.

@losevtv #обзорпляжа #китай #хайнань #дадунхай #ялонгбэй #беларусь #могилев #путешествие #отпуск #море #рекомендации #losevtv #врек ♬ оригинальный звук - losevTV

«Неверагоднае месца з шыкоўным кліматам. Тут вельмі цёпла, прыгожа, экзатычна. Карцінка шыкоўная, усё свеціцца, усё яскравае. Свет тут проста перавернуты дагары нагамі», — падзяліўся Сяргей. 

Пуцёўку да Хайнаня пара набывала ў Магілёве. За квіткі і пражыванне ў гатэлі са сняданкамі на 8 дзён яны заплацілі 1700 даляраў. Яшчэ 500 беларускіх рублёў ім каштаваў трансфер Магілёў-Шарамецьева ў два бакі. На самім востраве яны патрацілі дадатковую тысячу даляраў.

Пляж і начны рынак на Хайнані. Скрыншоты з відэа: losevtv / TikTok

Яшчэ адна беларуска падзялілася ў тыктоку, што яна кожны год выбірае Хайнань для адпачынку. Дзяўчына, якая працуе выкладчыцай кітайскай мовы, вызначыла для сябе некалькі пераваг у такіх вандроўках. Першае — у Кітай не патрэбна віза. 

«Другое — гэта руская мова. У многіх месцах вы можаце ўжо заўважыць надпісы па-руску. Калі вы ідзяце ў рэстаран, вам могуць даць меню, дзе ўсё будзе напісана на рускай. У многіх міжнародных гатэлях ёсць людзі, якія размаўляюць па-руску», — расказала яна. 

@dianazhou.jinfeng Отдых на тропическом остров в Китае #китай #китайскийязык #санья #хайнань #беларусь #минск #отдых #отпуск ♬ original sound - Диана Чжоу | училка

З 8 кастрычніка для аматараў кітайскай культуры запрацуе рэгулярны прамы рэйс з Мінска. Чакаецца, што лятаць вялікі самалёт Airbus A330-200 Мінск-Санья (так называецца горад на поўдні Хайнаня) будзе кожную сераду.

А з лістапада колькасць рэйсаў падвоіцца — дадасца суботні маршрут. Тураператары кажуць, што такая частата вылетаў тлумачыцца папулярнасцю гэтага кірунку сярод беларусаў.

«Белавія» паведаміла, што з кастрычніка квіткі да Саньі будуць каштаваць ад 1325 рублёў у адзін бок і ад 2162 рублёў за квіткі ў два бакі.

Абавязковы ВПН і ніякага «ўсё ўключана»

Беларускія тураператары ўжо цяпер прагназуюць вялікі попыт на пуцёўкі да Хайнаня і рыхтуюць экскурсійныя праграмы. Прапануюць наведаць Цэнтр будызму Наньшань, трапічны лес Янода і іншыя славутасці.

@supertur_bel Подбор и бронирование +375(29)3657655 Туристическое агентство «Супер тур». Бронируем туристов из любой точки Беларуси он-лайн и в офисе по адресу: г.Могилев, ул.Лазаренко, 29 Канал в телеграм с лучшими предложениями: https://t.me/supertour_bel Кликабельная ссылка в шапке профиля #супертурмогилёв #турагентствомогилев #отдых2025 #хайнань2025 #экскурсиихайнань #хайнаньизминска #китайизминска #турыизбеларуси ♬ оригинальный звук - Супер Тур Могилёв

Дырэктар «Рэліз тур» Канстанцін Мацюшкін у сваім тыктоку растлумачыў, што для беларускіх турыстаў адпачынак у Кітаі — кірунак з мноствам цікавых месцаў, трапічным кліматам і нармальнымі цэнамі.

Па яго падліках, цэны на тур у Кітай параўнальныя з візітам у Турцыю — ад тысячы даляраў на чалавека. Калі выбіраць гатэль з пяццю зоркамі, то заплаціць давядзецца каля 1400-1500 даляраў.

На Хайнані Мацюшкін раіць да наведвання тры асноўныя пляжы — Санья Бэй, Ялонг Бэй і Дадунхай.

Сістэмы харчавання «ўсё ўключана» на Хайнані няма (калі не лічыць усяго адзін гатэль, дзе можна паесці тры разы на дзень, але агулам Мацюшкін яго не раіць). У асноўным турыстам прапануюць толькі сняданкі, радзей — сняданкі і вячэру. 

«Не хвалюйцеся, калі вы прывыклі адпачываць на стандартных курортах і выходзячы з гатэля бачыць тое, што ніякай інфраструктуры няма, як у Егіпце. На Хайнані з гэтым поўны парадак — там без праблем вы зможаце пайсці ў любую кафэшку паесці. Абсалютна розная кухня — і руская, і еўрапейская, і азіяцкая. Таму нават з дзецьмі будзе нармальна», — запэўнівае ён.

Выспа Хайнань. Фота: atorus.ru

Яшчэ адзін важны момант — звыклыя для беларусаў ютуб і інстаграм, як і іншыя заходнія сацсеткі і месенджары, у Кітаі не працуюць. Для таго, каб імі карыстацца, трэба загадзя спампаваць ВПН — але не факт, што ён запрацуе. Пры гэтым вайфай на востраве ёсць амаль усюды і бясплатны, заўважае Мацюшкін.

Калі вам патрэбны бесперапынны доступ у інтэрнэт, можна падключыць роўмінг ці звярнуцца да кітайскіх аператараў ужо на месцы.

@kostymk6 Туры на Хайнань из Минска на прямых рейсах уже в продаже! за подбором отдыха из Беларуси обращайтесь, пишите либо звоните: +375447470071(telegram/viber) +375292140071(telegram/viber) #турыизминска #горящиетуры #хайнаньизминска #хайнаньпамятка ♬ оригинальный звук - Константин Матюшкин

Дырэктар турыстычнага агенцтва дадае, што пляжы на востраве таксама трохі адрозніваюцца ад таго, што людзі прывыклі бачыць на больш папулярных курортах. Напрыклад, часта дазволенага месца для плавання ў вадзе не так шмат. Калі парушыць гэтыя межы, падплываюць ахоўнікі, якія могуць вывесці вас на бераг.

Наведваць Хайнань можна круглы год. Толькі ў студзені-лютым там становіцца прыблізна па +24 градусы, кажа Мацюшкін. Самы пік турыстычнага сезона на «азіяцкіх Гаваях» — восень і вясна. У адрозненне ад Егіпта ці Турцыі летам там могуць час ад часу ісці дажджы.

А колькі каштуе паездка ў Урумчы?

Горад Урумчы. Фота: centralasia-adventures.com

Санья — не першы кітайскі горад, куды адкрыліся прамыя рэйсы з Мінска. Беларускія турысты ўжо лётаюць ва Урумчы — горад на поўначы краіны, які з'яўляецца сталіцай уйгураў.

@maksyevs_action #путешествие #урумчи #китай #беларусь #belarustravel ♬ оригинальный звук - Maks Yevsiukov

Вандроўка ва Урумчы на дваіх чалавек на восем дзён, расказала блогерка Таццяна, каштавала ім з хлопцам 1274 даляры. Але гэта пры ўмове, што квіткі на самалёт яны набылі па акцыі — па 530 даляраў.

За жыллё ў Кітаі маладзёны заплацілі 190 даляраў, яшчэ 178 даляраў — за ўваходныя квіткі ў музеі і турыстычныя цэнтры. Харчаванне ім каштавала 115 даляраў.

@curly.tanya Что посмотреть в Урумчи ✨ В городе очень классные парки и храмы, есть где погулять и на что посмотреть И это мы не успели по музеям походить) Какое место из списка хотели бы посетить? #урумчи #минскурумчи #синьцзян #суар #путешествиепокитаю #краснаягора #буддийскийхрам #буддизм #уйгурскийрайон #уйгуры #белорусывкитае #urumqi #ürümqi #трэвелблог #пропутешествия ♬ Silent Snowfall - Caspian

Чытайце таксама:

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны

З лістапада «Белавія» будзе лятаць на Хайнань два разы на тыдзень

Каментары да артыкула