БЕЛ Ł РУС

Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў акцёраў Зою Белахвосцік і Алега Гарбуза медалямі Скарыны

8.08.2025 / 13:1

Nashaniva.com

Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць шэраг выбітных асоб Адпаведную пастанову 7 жніўня 2025 года падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца: Фабіа Франкі — італьянскі прафсаюзны дзеяч, генеральны сакратар CISL Фларэнцыя-Прата; Антоніа Чэркуа — прафсаюзны і грамадскі дзеяч; Тааве Сёт Вахэрмягі — грамадскі дзеяч, спецыяліст у сферы бізнес— кансалтынгу і міжкультурнай камунікацыі; Сірле Сёт — грамадская дзяячка, кіраўніца Эстонскага дому ў Швецыі.

Медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці ўзнагароджваюцца: Алег Гарбуз — беларускі акцёр тэатра і кіно; Зоя Белахвосцік — беларуская актрыса тэатра і кіно; Вячаслаў Целеш — мастак, педагог, краязнаўца і грамадскі дзеяч.

Медалём «Гонар і годнасць», які прысуджаецца тым, хто аддаў сваё жыццё ці рызыкаваў ім у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека, узнагароджваецца Сяргей Пеляса — беларускі журналіст, вядоўца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула