БЕЛ Ł РУС

У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак

8.08.2025 / 17:8

Nashaniva.com

Міліцыя затрымала жыхара Ашмянскага раёна, які арганізаваў амаральны, але прыбытковы «бізнэс» — краў металічныя крыжы, агароджы і ланцугі з могілак, а потым здаваў іх на металалом. Агульная вага выкрадзенага складае не менш за 15 тон.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 40-гадовы мужчына кінуў асноўную працу і пачаў зарабляць на крадзяжах з пахаванняў. Ён выбіраў пераважна закінутыя і занядбаныя магілы, разлічваючы, што там зніклыя элементы ніхто не заўважыць або не заявіць пра гэта.

Злачынца дзейнічаў у чатырох раёнах: Смаргонскім, Астравецкім, Ашмянскім і Маладзечанскім. Яго затрымалі адразу пасля чарговага крадзяжу дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.

Злачынства раскрылася пасля таго, як у Астравецкі РАУС звярнуўся мужчына, які паведаміў пра знікненне двух металічных крыжоў з магілы сваякоў. Гэта і стала пачаткам расследавання.

Цяпер супраць затрыманага распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У Гомелі мужчына двойчы знайшоў адзін і той жа кашалёк, але аказаўся злодзеем

Злодзей у Светлагорскім раёне вынес з хаты кнігі і будзільнік

Здымаў усё, што блішчыць: у Мінску затрыманы серыйны аўтазлодзей

Каментары да артыкула