У беларускія крамы завезлі ююбу. Што гэта такое?
Беларусы заўважылі ў крамах новую незвычайную для нашых шырот садавіну з такою ж незвычайнаю назваю, піша Tochka.by.
Santa
Расце цуд-плод у краінах Паўднёвай і Усходняй Азіі, у Японіі і Аўстраліі. Ён таксама сустракаецца ў еўрапейскім Міжземнамор’і.
Звонку яна падобная на невялікага памеру сумесь яблыка і грушы.
Навінку ўжо заўважылі ў крамах Мінска і Брэста. Так, адна з папулярных сетак прапануе ўпакоўку вагой 450 г па цане 11,99 рубля.
Беларусы, якія ўжо паспрабавалі навінку, кажуць, што фрукт «ідзе як семкі». Яблычна-грушыны смак радуе рэцэптары.
Але знайшліся і тыя, хто апісаў ююбу як «пенапласт, салодкі на смак».