БЕЛ Ł РУС

Адзін з найдаўжэйшых беларускіх мастоў адкрыюць 7 лістапада

9.08.2025 / 15:57

Nashaniva.com

Адзін з самых доўгіх аўтамабільных мастоў Беларусі праз раку Прыпяць у горадзе Мазыр адкрыюць 7 лістапада 2025 года. Гэты пуцеправод закрылі для рэканструкцыі ў канцы 2023 года, а работы пачаліся ў студзені 2024-га.

Фота: Мінтранс

Віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Сівак агледзеў ход будаўніцтва. На гэты момант ужо ўзведзены ўсе 27 жалезабетонных апор маста, на 23 пралётах усталяваныя бэлькі, а на 15 гатовы асфальтабетонны пласт. Цяпер ідзе ўстаноўка агароджаў, асвятлення і падсвятлення.

Акрамя таго, будаўнікі прыводзяць у парадак берагі ракі, хоць гэта і не ўваходзіла ў пачатковы праект.

Мост мае даўжыню 924 метры і з’яўляецца адным з самых працяглых у краіне. Найдаўжэйшая аўтамабільная эстакада размешчаная за Мазырам каля вёскі Навікі — 929 метраў.

Адкрыццё маста прымеркаванае да 7 лістапада, якое дагэтуль з'яўляецца ў Беларусі дзяржаўным святам.

Чытайце таксама:

На вуліцы Талстога ў Мінску некалькі разоў будуць перакрываць рух

У мінскай Серабранцы размыла мост з веладарожкай

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ

Каментары да артыкула