Украінскія дроны ўдарылі па НПЗ у Саратаве
Украінцы атакавалі ноччу НПЗ у Саратаве. Па афіцыйнай інфармацыі, адзін чалавек загінуў.
Мясцовыя жыхары ноччу пачалі выкладаць відэа ўдараў па НПЗ у Саратаве.
Інфармацыю пра тое, што пашкоджана «адно з прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна», пацвердзіў губернатар Раман Бусаргін.
Таксама паведамляецца, што часткі беспілотніка ўпалі ў двары жылога дома. Адзін чалавек загінуў, яшчэ некалькі атрымалі раненні.