БЕЛ Ł РУС

Сёння пятая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага сілавікамі

10.08.2025 / 7:52

Nashaniva.com

10 жніўні 2020 года ў Мінску падчас масавых пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў загінуў 34-гадовы Аляксандр Тарайкоўскі. Ён быў забіты сілавікамі каля станцыі метро «Пушкінская».

Паводле афіцыйнай версіі Міністэрства ўнутраных спраў, мужчына загінуў ад выбуху выбуховага прадмета ў руках. Аднак на відэазапісах, распаўсюджаных незалежнымі СМІ, бачна, што Тарайкоўскі ішоў да сілавікоў з паднятымі рукамі і не меў у руках выбухоўкі. У Тарайкоўскага з блізкай адлегласці страляе адзін з сілавікоў. Пасля стрэлу акрываўлены мужчына падае.

У дзень пахаваня Аляксандра Тарайкоўскага, 15 жніўня 2020 года

Менавіта гібель Тарайкоўскага стала адным з галоўных сімвалаў пратэстнага руху 2020 года. Тарайкоўскі стаяў у белай майцы з раскінутымі ў бакі рукамі насупраць шэрагу спецназаўцаў, за некалькі дзясяткаў метраў ад іх, калі яму стрэлілі проста ў грудзі.

Першыя тыдні лукашэнкаўцы кожную ноч вывозілі кветкі з месцы гібелі Аляксандра. Пазней яны засыпалі пяском з соллю надпіс «Не забудзем!» на асфальце. Нарэшце, справа дайшла да крыміналак.

У Тарайкоўскага засталася дачка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула