У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам
Дзецям было 3 і 9 гадоў. 49-гадовая жанчына працавала доктарам у прыватнай клініцы.
Першай трывогу падняла маці загінулай: яна патэлефанавала ў паліцыю і паведаміла, што яе дачка не выходзіць на сувязь, і што яна з-за дэпрэсіі можа «нарабіць бяды».
Пры ўскрыцці кватэры паліцыянты знайшлі целы двух малалетніх дзяцей у ложку, а таксама іх 49-гадовай маці, піша «Ньюсач».
З водгукаў пацыентаў вядома, што ў апошні час спецыялістка з 26-гадовым стажам была ў прыгнечаным настроі і зняважліва ставілася да пацыентаў падчас абследаванняў. Пры гэтым на ўліку ў псіхіятра жанчына не знаходзілася.