БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэзідэнт ЗША выказаўся пра магчымую сустрэчу Пуціна, Зяленскага і Трампа

10.08.2025 / 19:26

Nashaniva.com

«Прэзідэнт Злучаных Штатаў павінен быць тым, хто звядзе гэтых двух разам».

Скрыншот: Fox News

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс расказаў аб падрыхтоўцы перамоў Трампа і Пуціна і магчымай прысутнасці Зяленскага.

У інтэрв'ю Fox News Вэнс адказваў на пытанне, ці не было б лепш, каб Пуцін сустрэўся з Зяленскім перад сустрэчай з Трампам.

«Я не думаю, што гэта будзе настолькі прадуктыўна. Я думаю, што ў прынцыпе, прэзідэнт Злучаных Штатаў павінен быць тым, хто звядзе гэтых двух разам», — падзяліўся ён.

Віцэ-прэзідэнт ЗША лічыць дыпламатычным прарывам будучую сустрэчу Трампа і Пуціна.

«Уладзімір Пуцін сказаў, што ён ніколі не сядзе за стол перамоваў з Зяленскім, цяпер гэта павінна змяніцца, мы цяпер знаходзімся ў кропцы, дзе мы спрабуем высветліць расклад і таму падобныя рэчы, калі гэтыя тры лідары маглі б сесці за стол перамоваў і абмеркаваць спыненне гэтага канфлікту», — адзначыў Вэнс.

Сустрэча Трампа з Пуціным запланаваная на Алясцы на 15 жніўня. Як паведамлялася раней, Пуцін перадаў амерыканцам, што хоча забраць частку тэрыторый Украіны. Зяленскі ў адказ на гэта заявіў, што дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць. Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула