На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае
Мінчукі скардзяцца на працу камунальнікаў.
Пасля ўстаноўкі новага прыпыначнага пункта на вул. Я. Коласа паўсталі сур'ёзныя праблемы: ямы былі засыпаны дробкай без належнага выраўноўвання і ўтрамбоўкі, піша «Мінск-Навіны».
У выніку асфальтагранулят рассыпаўся, утварыўшы паглыбленні, дзе назапашваецца смецце. Акрамя таго, некаторыя ямы побач з прыпынкам не былі засыпаны зусім.
Каментароў ад камунальнікаў не было.