Прэзідэнт Азербайджана выдзеліў два мільёны даляраў на дапамогу Украіне
Ільхам Аліеў выдзеліў два мільёны даляраў на гуманітарную дапамогу Украіне.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: Yevgeny Biyatov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Кіруючыся прынцыпамі гуманізму, Азербайджанская Рэспубліка на двухбаковай і шматбаковай аснове аказвае гуманітарную дапамогу многім краінам свету. У сувязі з сітуацыяй, што склалася за апошнія гады ва Украіне, Азербайджанская дзяржава некалькі разоў накіроўвала гуманітарную дапамогу ўкраінскаму народу», — гаворыцца ў распараджэнні Аліева.
Паведамляецца, што гэтыя сродкі пойдуць на закупку і адпраўку электраабсталявання, вырабленага ў Азербайджане.
Напярэдадні Аліеў і Уладзімір Зяленскі пагаварылі па тэлефоне, абмеркавалі двухбаковыя адносіны, узаемадзеянне Арменіі і Азербайджана, а таксама ролю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Чытайце таксама:
Азербайджан рыхтуе адказ на ўдары Расіі па азербайджанскіх нафтагазавых аб’ектах ва Украіне