БЕЛ Ł РУС

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках

11.08.2025 / 11:37

Nashaniva.com

У сацыяльных сетках шырока распаўсюдзілася відэа, нібыта з фермы ў вёсцы Антонаўка Добрушскага раёна. На кадрах бачна, як каровы ў загоне ходзяць па гразі і гноі. 

Скрын відэа

Запісы з’явіліся днём раней і былі выкладзены з ананімнага акаўнта, заўважыў «Флагшток». Ферма ў Антонаўцы сапраўды існуе — яна належыць дзяржаўнаму прадпрыемству ААТ «Чырвоная Буда», пра якое амаль няма згадванняў у інтэрнэце. Тэлефоны гаспадаркі недаступныя — магчыма, адключаныя.

@user92699710354165 #рекомендации#безпредел ♬ Грустный мотив - CJ AKO

Вядома, што ў 2018 годзе КДК выявіў на гэтым прадпрыемстве масавыя парушэнні: недахоп статка, прыпіскі вагі, завышэнне аб’ёмаў вытворчасці і скажэнне справаздачнасці.

Якасць відэа і недахоп падрабязнасцей не дазваляюць дакладна пацвердзіць, што здымкі зроблены менавіта на гэтай ферме.

@user92699710354165 #рекомендации #помогитеживотным #примитемеры ♬ Creepy and simple horror background music(1070744) - howlingindicator

Але пад відэа — тысячы каментароў, у якіх карыстальнікі дзеляцца сваімі назіраннямі — высветлілася, што праблема распаўсюджаная ў многіх сельгаспрадпрыемствах.

Частка каментатараў не верыць, што «такое магчыма ў Беларусі», але большасць сцвярджае, што падобная сітуацыя — звычайная з’ява. Некаторыя адзначаюць, што ўмовы ўтрымання буйной рагатай жывёлы на адкрытых загонах пагоршылі дажджы.

Карыстальнікі пішуць:

У каментарыях называюць і адрасы з іншых рэгіёнаў краіны.

Шмат хто з каментатараў і сам аўтар відэа хочуць, каб гэта «дайшло да Лукашэнкі». Пры гэтым адзначаецца, што той добра ведае пра агульную сітуацыю, але на публіку робіць «паказуху».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула