Кіраўніца Wildberries сустрэлася з Турчыным
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў у Мінску сустрэчу з уладальніцай расійскага маркетплэйса Wildberries і найбагацейшай жанчынай Расіі Таццянай Кім.
Скрын відэа
Падрабязнасці сустрэчы пакуль не вядомыя. У прэс-службе беларускага ўрада, Турчын і Кім абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця кампаніі, планы, а таксама новыя праекты маркетплэйса на беларускім рынку.
Wildberries набыла 27 га зямлі ў парку «Вялікі камень» у канцы 2023 года, дзе распачала будаўніцтва лагістычнага цэнтра ў 2024 годзе. Чакаецца, што там будзе працаваць 5-6 тысяч чалавек.