Артыкул Bild, у якім дачка Пуціна рэзка крытыкавала бацьку, аказаўся памылковым. Лізавета Крываногіх працягвае лётаць у Расію
3 жніўня выданне Bild апублікавала артыкул пра незаконную дачку Уладзіміра Пуціна — Лізавету Крываногіх. У публікацыі сцвярджалася, што ў Луізы Розавай (псеўданім, які выкарыстоўвала Крываногіх) існаваў нейкі закрыты Telegram‑канал, дзе яна, сярод іншага, публікавала заявы з крытыкай свайго бацькі. Яна нібыта называла яго «мужчынам, які адабраў мільёны жыццяў і разбурыў маё».
Зараз матэрыял Bild выдалены з сайта выдання, піша Insider.
Як высветліў тэлеграм-канал All Exclusive, фатаграфіі «Розавай» на самай справе — змененыя здымкі 22-гадовай мадэлі з Санкт-Пецярбурга Дар’і Аарон, якія можна знайсці ў яе асабістым тэлеграм-канале з больш чым дзвюма тысячамі падпісчыкаў.
Адно з іх фота зроблена ў пецярбурскім рэстаране Reborn, дзяўчына сама пазначыла лакацыю.
Фатаздымкі для вобраза «Луізы Розавай» былі абрэзаныя і адрэдэгаваныя. Цяпер іх арыгіналы з Instagram-аккаунта з нікам «luizaroz__/» зніклі.
Засталося толькі парадыйнае фота «Розавай» з няўмела падфоташопленым тварам Пуціна і подпісам: «Я хачу, каб усе ведалі, што гэты акаўнт — фэйк».
Астатнія ў сетцы фоты «Розавай», напрыклад у Telegram-канале «Bild на рускай», маюць крайне дрэнную якасць. Сама мадэль нібыта не патрапіла ў фокус камеры: скура ў дзяўчыны вельмі размытая, зніжаныя блікі, дрэнна дэталізаваныя бровы і вейкі.
На здымку з рэстарана ніжнія вусны дзяўчыны нібыта «з’ехалі», ненатуральна перакрыўшы рабро далоні. Усё гэта відавочна паказвае на выкарыстанне фоатарэдактара.
Самая Дар’я ў размове з журналісткай All Exclusive адмовілася ад каментароў. Аднак нямецкае выданне RTL на гэтым тыдні апублікавала допіс, дзе мадэль пацвердзіла: яе фота былі скрадзены і адрэдэгаваныя. Імя дзяўчыны ў ім не ўказвалася.
Журналіст-расследавальнік Андрэй Захараў звярнуў увагу на тое, што крыніцай цытат «Розавай», прыведзеных Bild, было відэа PR‑менеджара Расціслава Мурзагулава. Мурзагулаў распавядаў, што нібыта вёў перапіску з Instagram-акаўнтам «luizaroz__/». Насамрэч ад сапраўднага акаўнта Розавай‑Крываногіх («luizaroz_») ён адрозніваецца ўсяго толькі ніжнім падкрэсліваннем і слэшам у канцы.
Лізавета Крываногіх, як мінімум да 2021 года, жыла і працавала ў Парыжы ў галерэі Studio Albatros (не перастаючы пры гэтым рэгулярна лётаць у Расію). Паводле яе авіяпералётаў, зараз значную частку часу яна праводзіць у Расіі.