БЕЛ Ł РУС

Мабільны аператар абвясціў пра «маштабныя работы» па паляпшэнні сувязі ў дзвюх абласцях

11.08.2025 / 14:41

Nashaniva.com

Мабільны аператар А1 абвясціў пра буйны этап мадэрнізацыі сеткі ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях.

Паводле інфармацыі кампаніі, на 425 базавых станцыях запушчана больш за 1700 новых сектараў у дыяпазоне 2100 МГц. Як адзначаюць у А1, гэта дазволіць павысіць хуткасць мабільнага інтэрнэту, палепшыць устойлівасць галасавых выклікаў і павялічыць ёмістасць сеткі, што асабліва важна для буйных гарадоў і зон з высокай шчыльнасцю насельніцтва.

Паводле аператара, абноўленая інфраструктура забяспечыць карыстальнікам магчымасць без перапынкаў глядзець відэа, загружаць і публікаваць вялікія аб’ёмы кантэнту, працаваць дыстанцыйна і бесперашкодна тэлефанаваць з амаль любой кропкі.

Канкрэтныя населеныя пункты, дзе пасля мадэрнізацыі даступны ўсе сучасныя сэрвісы, у кампаніі не назвалі, але прапанавалі карыстальнікам праверыць пакрыццё па карце і пакінуць свае пажаданні па паляпшэнні сувязі для канкрэтных адрасоў праз спецыяльную форму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула