БЕЛ Ł РУС

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

11.08.2025 / 15:17

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ў пятніцу, 8 жніўня, на трасе М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск), паблізу Каралёва Стана, піша Onliner.by.

Легкавік збіў веласіпедыста. Мяркуючы па фота, у аўтамабіля пашкоджаны дах і разбіта лабавое шкло — відаць, туды прыйшоўся ўдар. Ровар паламаны.

Як стала вядома, кіроўца скруціў нумары са свайго аўто і ўцёк, нават не выклікаўшы хуткую дапамогу.

Урэшце раварысты забралі хлопца з месца аварыі, але выратаваць не змаглі. 

Акалічнасці здарэння пакуль не высветленыя. Але на М2 ёсць шырокая ўзбочына, па якой, паводле патрабаванняў ПДР, раварыстам дазволена рухацца, а аўтамабілям — не.

Учора афіцыйны канал Беларускай федэрацыі трыятлона апублікаваў навіну пра гібель маладога спартоўца Ціхана Сіневіча.

— Трагедыя адбылася 8 жніўня, у пятніцу, падчас велатрэніроўкі. Медыкі змагаліся за ягонае жыццё, але, на жаль, выратаваць Ціхана не ўдалося, — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула