БЕЛ Ł РУС

Восем краін далучыліся да апошняга пакета санкцый ЕС супраць Мінска

11.08.2025 / 17:23

Nashaniva.com

Восемь краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, далучыліся да апошняга пакета санкцый ЕС супраць Мінска. Сярод іх — Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія і Украіна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Еўрарады.

Гэтыя краіны абавязваюцца прывесці сваю нацыянальную палітыку ў адпаведнасць з рашэннем Рады ЕС. У заяве адзначаецца, што Еўрасаюз прымае гэта да ўвагі і вітае такое абавязацельства.

Як паведамлялася раней, 18 ліпеня ЕС увёў абмежаванні ў дачыненні да Мінска, якія ўключаюць забарону на імпарт зброі, кантроль за экспартам і блакаванне фінансавых аперацый. Пры гэтым санкцыі супраць Беларусі і Расіі прынятыя асобна.

Рада ЕС палічыла неабходным увесці дадатковыя абмежаванні ў сувязі з сур’ёзнасцю сітуацыі і ў адказ на працяг удзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Вышэйшы палітычны орган ЕС забараніў закупку любых узбраенняў і спадарожных матэрыялаў з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула