БЕЛ Ł РУС

На якія стыпендыі можна разлічваць пры вучобе на «Гісторыі» ў ЕГУ

12.08.2025 / 16:11

На правах рэкламы

Навучацца бесплатна магчыма. У чым унікальнасць праграмы «Гісторыя» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва)?

Вільня — горад вялікай гісторыі і з вялікай колькасцю студэнтаў. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Для студэнтаў праграмы «Гісторыя» у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня) прадугледжаны стыпендыі, якія пакрываюць кошт навучання і выдзяляюцца на конкурснай аснове. Таксама у ЕГУ дзейнічае сістэма грантавай падтрымкі, калі за творчыя і акадэмічныя дасягненні студэнты могуць атрымаць 100% кампенсацы кошту навучання. 

Як паступіць? 

Падаць дакументы да 24 жніўня ўключна. Прайсці сумоўе і — пры неабходнасці — тэст на веданне англійскай. Уступных экзаменаў няма. 

Падрабязней аб паступленні і патрабаваннях — на праграму «Гісторыя».

Даведацца больш пра кошты навучання, гранты і стыпендыі ў ЕГУ

Вось старонка, на якой вы знойдзеце больш інфармацыі пра кошты навучання, гранты і стыпендыі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. 

Пытанні па паступленні можна задаваць таксама па электроннай пошце consult@ehu.lt, а таксама праз тэлефон +37064496317 (Telegram, Viber, WhatsApp).

Фантаны ў Вільні, Літва. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Кім можна працаваць з дыпломам гісторыка? 

Вось толькі некаторыя прафесіі, у якіх працуюць людзі з еўрапейскім дыпломам гісторыка:

Падчас вучобы практычны досвед, які атрымліваюць студэнты, у спалучэнні з моцнай гуманітарнай адукацыяй і валоданнем мінімум трыма замежнымі мовамі, дазваляюць максімальна пашырыць уяўленне аб практычным прымяннні ведаў і абраць тую прафесію, якая дазволіць усё жыццё займацца той справай, якая падабаецца.

Чаму вывучаць гісторыю — гэта цікава?

Бо гісторыкі — гэта даследчыкі невядомага.

Яны раскрываюць таямніцы, чытаюць забытыя грымуары, расчышчаюць старажытныя тэксты, знаходзяць артэфакты, адкрываюць новыя сэнсы ў, здавалася б, вядомых падзеях. Гэта — магчымасць дакрануцца да таго, што вабіла чалавецтва ўвесь час.

А яшчэ — бо сёння гісторыя ізноў у цэнтры.

У свеце канфліктаў, дзе з кожнага праса гучаць гістарычныя алюзіі на карысць тых ці іншых наратываў, патрэбны людзі, здольныя не толькі распазнаць небяспечныя маніпуляцыі, але і аналітычна растлумачыць мінулае. Гісторыкі становяцца аналітыкамі, дарадцамі, даследчыкамі — здольнымі папярэджваць чалавецтва аб наступствах палітычных дзеянняў.

У чым унікальнасць праграмы «Гісторыя» ў ЕГУ?

Ілюстрацыйнае фота: студэнты ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва)

Гісторыя — гэта пра вас

Добрае даследаванне пачынаецца з вашай цікаўнасці. А вывучэнне гісторыі — гэта падарожжа, у якім вы самі — даследчык, апавядальнік і герой.

У ЕГУ мы вучымся бачыць, слухаць, аналізаваць і расказваць. Не пасіўна назіраць, а актыўна ўзаемадзейнічаць. Не проста вывучаць гісторыю, а ствараць яе разуменне.

Далучайцеся. Адкрыйце свет. Адкрыйце чалавека. Адкрыйце сябе.

Гісторыя — гэта не пра мінулае. Гэта пра чалавека.

Так склалася гістарычна, што чалавека заўсёды цікавіла мінулае. Мода на гісторыю не мінае: мяняюцца толькі героі і формы падачы. Да летапісаў і трактатаў далучыліся фільмы, серыялы, падкасты, камп’ютарныя гульні. Але сутнасць засталася нязменнай: гісторыя — гэта аповед. А хто ўмее распавядаць гісторыі (а сёння мы кажам — ствараць кантэнт), той заўсёды мае перавагу.

Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула