БЕЛ Ł РУС

У Віцебску затрыманы выкрадальнік элітнага алкаголю на Mercedes

12.08.2025 / 9:5

Nashaniva.com

9 жніўня ў адным з крамаў Віцебска была выяўлена прапажа 12 пляшак элітнага спіртнога на суму каля 3 тысяч рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Ілюстрацыйнае фота

Міліцыя, прааналізаваўшы запісы з камер, устанавіла, што адзін з пакупнікоў дастаў алкаголь са скрынак і, не аплаціўшы, вынес бутэлькі з гандлёвай залы, пасля чаго вывез на аўтамабілі бізнэс-класа.

Супрацоўнікі міліцыі аператыўна затрымалі 37-гадовага мужчыну. У яго Mercedes быў знойдзены выкрадзены алкаголь. Мужчына прызнаўся ў крадзяжы, патлумачыўшы свой учынак жаданнем атрымаць адрэналін і праверыць, ці зловяць яго. Ён таксама прызнаўся ў аналагічным крадзяжы з іншай крамы.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула