Мінчанку абвялі вакол пальца, прыкрыўшыся Трампам і Маскам
У Заводскае РАУС звярнулася 50-гадовая жыхарка сталіцы, якая стала ахвярай кібермахляроў.
Фота: AP Photo/Evan Vucci
У сацыяльных сетках жанчына пазнаёмілася з «карэйскім акцёрам», які нібыта адправіў ёй сертыфікат на 20 мільёнаў даляраў, а таксама аўтамабіль Mercedes, паведамляе Міліцыя Мінска
Неўзабаве мінчанцы сапраўды прыйшло паведамленне ад «міжнароднай службы дастаўкі», што каштоўная пасылка затрымана, яе трэба размытніць на дзве тысячы долараў.
Калі ахвяра паведаміла, што такой сумай не валодае, яе ўгаварылі набыць замежныя падарункавыя карты ў кошт аплаты мытнага збору. Легальнасць падобнай схемы ёй пацвердзілі ў месенджары нібыта Дональд Трамп і Ілан Маск.
Толькі пасля пераводу каля трох тысяч рублёў і чарговага патрабавання грошай яна зразумела, што трапіла на вуду ашуканцаў.