БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»

12.08.2025 / 12:23

Nashaniva.com

Першую залатую манету адчаканілі менавіта ў Беларусі. Пра гэта старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка заявіў на дакладзе ў Лукашэнкі аб развіцці банкаўскай сістэмы, паведамляе БелТА.

Манета «Славянка». Фота: Нацбанк

«Усім вядома, што Нацыянальны банк актыўна выпускае ў абарачэнне памятныя і інвестыцыйныя манеты, у тым ліку з каштоўных металаў. Для мяне было сюрпрызам даведацца, што ўсе яны выпускаліся за мяжой. Па замове Нацыянальнага банка, але за мяжой. Спачатку ў Еўрасаюзе, потым у дружалюбных краінах: Кітай, Расія, Казахстан», — сказаў Раман Галоўчанка, які раней быў прэм'ер-міністрам.

Па словах старшыні праўлення Нацбанка, пры выпуску ў іншых краінах манет з срэбра або золата там жа даводзіцца купляць і метал, «пры гэтым наша сыравіна — лом каштоўных металаў — застаецца незапатрабаванай. Таму мы з міністрам фінансаў падумалі: чаму самі не можам зрабіць?»

Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што Гомельскае прадпрыемства «Крышталь», якое працуе з каштоўнымі металамі, трохі дааснасцілі і адчаканілі першую залатую манету, якая называецца «Славянка».

Старшыня праўлення Нацбанка перадаў яе Лукашэнку. «Цалкам зробленая ў Беларусі з беларускай сыравіны, калі можна так сказаць», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула