Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта
Блогерка Ева Коктыш не змагла купіць люксавыя рэчы ў краме Saint Laurent у Парыжы праз санкцыі, пра якія не ведала, заўважыў «Белсат».
Блогерка Ева Коктыш у Парыжы. Фота: evkasup / Instagram
Ева Коктыш жыве ў Маскве, маючы беларускае грамадзянства і мільён падпісчыкаў у Instagram. У сацсетках яна публікуе тэрабайты фотаздымкаў з падарожжаў і піша пра прыгажосць і штодзённасць.
Цяпер блогерка знаходзіцца ў Парыжы, дзе ёй адмовілі ў абслугоўванні ў люксавай парыжскай краме з-за беларускага пашпарта. Пра гэта паведаміла ў TikTok яе сяброўка NIKKI SEY, якая адпачывае ў французскай сталіцы разам з ёю.
Па яе словах, дзяўчаты прыйшлі ў краму брэнда Saint Laurent, дзе Еве Коктыш адмовіліся прадаваць рэчы з-за беларускага грамадзянства. Гэтак жа зрабілі і з падарожнікамі з расійскім пашпартам.
«Я проста ў шоку. Першы раз са мной такое адбываецца», — кажа Коктыш у відэа.
Мяркуючы па ўсім, дзяўчына не хлусіць: на фота і відэа яна ўвесь час фатаграфуецца з пакупкамі з іншых буцікоў.
Забарону на ўвоз у Расію і Беларусь прадметаў раскошы (даражэй за 300 еўра за адну адзінку) увялі яшчэ ў 2024 годзе разам з чацвёртым пакетам санкцый Еўрасаюза, таму крама Saint Laurent зрабіла ўсё па законе.