БЕЛ Ł РУС

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў

12.08.2025 / 13:43

Nashaniva.com

Масквічка Ганна падзялілася, што думала, што «Мінск — гэта калгасны горад на адзін дзень», і цяпер шчыра не разумее, чаму пад яе ролікам у тыктоку пра вандроўку ў Беларусь сотні негатыўных каментароў менш чым за суткі.

Ганна з беларускімі цукеркамі. Скрыншот відэа у тыктоку

Ганна прыехала ў Мінск на некалькі дзён разам з маладым чалавекам. 

«Мы думалі, што гэта будзе калгасны горад на адзін дзень, але аказалася, што гэта ўтульны, вялікі гістарычны горад, які мы не паспелі абысці нават за пяць дзён», — дзівілася дзяўчына.

@st.nyta Мы обязательно вернёмся сюда ещё! И вам очень рекомендуем посетить этот город Локации, маршрут и цены из нашей поездки в Минск и по Беларуси → в следующих роликах. Подписывайтесь, чтобы не пропустить! И загляните в актуальное «за мкадом» → там уже собрана подборка городов и локаций, где мы успели побывать #беларусь #минск #локацииминск #путешествиепороссии #путешествияпобеларуси ♬ Twilight Serene Echo - LEVEL99

І хоць далей у відэа яна пералічыла плюсы беларускай сталіцы — «чыстыя пустынныя вуліцы, шырокія праспекты, цёплыя людзі, нізкія цэны, смачная ежа» — усіх зачапіла першая фраза пра «калгаснасць». 

«Як можна называць нават завочна сталіцу іншай дзяржавы «калгасным горадам»? Масква — не цэнтр свету, і не гаспадары там жывуць», — абураліся ў каментарах.

«Прыклад пасіўна-агрэсіўных кампліментаў».

«Мінск — еўрапейскі горад, а не калгасны».

«Вы што, рэальна думалі, што ў 21 стагоддзі ў Мінску будзе вёска? Мы ж суседняя краіна!»

Масквічцы нават прыйшлося запісаць новае відэа, дзе яна апраўдваецца за сваё выказванне:

«Гэтая фраза апісвала нашы чаканні да паездкі, а не сам горад. Я не ўкладвала ў слова «калгасны» нічога крыўднага. Для мяне яно пра простасць, вясковы дух, палі і фермы».

Праўда, такое выбачэнне зачапіла некаторых беларусаў яшчэ больш:

«Выкруціцца не атрымалася. Слова было выкарыстана ў грэблівым сэнсе. Якія «палі», «вясковы дух», калі гутарка пра сталіцу дзяржавы? Думала, што калгас, а аказалася, што не калгас. Значыць так думалі пра нашу сталіцу?».

«Мінск — гэта не пра палі і фермы!»

@st.nyta Ответ пользователю @Даша Одно слово, которое перечеркнуло весь мой добрый посыл и вызвало хейт! ‍♀️ Локации, маршрут и цены из нашей поездки в Минск и по Беларуси → в следующих роликах. Подписывайтесь, чтобы не пропустить! И загляните в актуальное «за мкадом» → там уже собрана подборка городов и локаций, где мы успели побывать #беларусь #минск #путешествияпобеларуси ♬ Lights Are On - Instrumental - Edith Whiskers

Стаміўшыся адказваць каментатарам, Ганна падсумавала: «На пакрыўджаных ваду возяць!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула