БЕЛ Ł РУС

Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла перадзаказ на «Дзюну» Фрэнка Герберта

12.08.2025 / 16:0

Nashaniva.com

Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла папярэдні заказ на беларускамоўную версію «Дзюны» Фрэнка Герберта ў перакладзе Ігара Кулікова — аднаго з найлепшых беларускіх перакладчыкаў. 

«Для нас гэта вельмі важная падзея: ад поспеху гэтай кнігі залежыць шлях, якім мы пойдзем найбліжэйшым часам. 

Маем спадзяванні, што фенаменальны твор Герберта ўзрушыць чытацкую аўдыторыю і па-новаму прастымулюе цікавасць да кніг і чытання.

Мы рана адкрываем папярэдні заказ, каб як след падрыхтавацца да новага кніжнага сезону. Абяцаем, што будзе мноства цікавых навінак» — піша выдавецтва.

Старт продажаў прызначаны на 8 кастрычніка — дзень нараджэння самога Фрэнка Герберта. Якасны друк, цвёрдая вокладка, прафесійная падрыхтоўка, больш за 750 старонак.

Аформіць папярэдні заказ можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Выйшла новая кніга вершаў Мікіты Найдзёнава

Саша Філіпенка пасля забароны продажу «Слана» ў Беларусі выклаў яго ў інтэрнэт

Каментары да артыкула