БЕЛ Ł РУС

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну

13.08.2025 / 8:1

Nashaniva.com

Паводле слоў дзяржаўнага сакратара ЗША, сустрэча будзе насіць азнаямленчы характар.

Марка Рубіа. Фота: Win McNamee / Getty Images

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што запланаваная на пятніцу сустрэча Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным на Алясцы не з’яўляецца перамогай для Крамля і не павінна ўспрымацца як саступка Расіі.

Паводле яго слоў, сустрэча будзе насіць азнаямленчы характар, падчас якой Трамп імкнецца даць уласную ацэнку сітуацыі, «глядзячы гэтаму чалавеку ў вочы». Пра гэта дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў у інтэрв’ю Сіду Розенбергу ў падкасце Sid & Friends in the Morning, піша «Украінская праўда».

«Для прэзідэнта Трампа сустрэча — гэта не саступка. Калі паглядзець навіны, то бачыш, як людзі вар’яцеюць: «О, якая перамога для Пуціна; ён атрымаў сустрэчу!». Ён сам гэтага так не ўспрымае. Сустрэча — гэта тое, што вы робіце, каб высветліць пазіцыі і прыняць рашэнне. «Я хачу мець усе факты. Я хачу паглядзець гэтай асобе ў вочы». І менавіта гэта прэзідэнт хоча зрабіць».

Рубіа адзначыў, што пятнічная сустрэча на Алясцы будзе мець азнаямленчы характар, і ўжо на яе «пачатку мы зразумеем, ці ёсць наогул шанец на поспех, ці не».

Дзяржсакратар падкрэсліў, што Трамп мае рэпутацыю «выключнага майстра заключэння здзелак» і «неверагоднага перамоўшчыка», чый падыход асабліва эфектыўны падчас асабістай размовы.

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа павінна прайсці ў пятніцу 15 жніўня на Алясцы.

Яна адбудзецца на сумеснай вайсковай базе ВПС і Сухапутных войскаў ЗША «Элмендорф-Рычардсан» у Анкорыджы, паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула